«А што гэта за сьпевы чуваць па ўсёй зямлі» (брэтоньская калядка)
Унія Унія
69 subscribers
253 views
10

 Published On Dec 25, 2018

Гурт «Maran atha» з грэка-каталіцкай парафіі ў Берасьці сьпявае па-беларуску вядомую брэтоньскую калядную песьню з 2-й паловы 18 ст. «Péh trouz zou ar en doar» («А што гэта за сьпевы чуваць па ўсёй зямлі»). Яна перакладзена сёньня на многія мовы сьвету. Аўтар яе — сьвятар а. П’ер Нуры (Pierre Noury, 1743-1804). Беларускі пераклад — Аляксей Крукоўскі і «Maran atha» (Берасьце), 2016.

А што гэта за сьпевы чуваць па ўсёй зямлі?
А што гэта за дары панесьлі каралі?
А што гэта за зорка нам асьвятляе шлях?
А што нам за навіна ў пячоры, у ясьлях?

Анёлы там сьпяваюць у нябеснай вышыні,
А каралі ўсе дары Дзіцятку аддалі,
У небе зорка зьзяе, каб ведаў Ерусалім:
Нам Збаўца нарадзіўся ў мястэчку Бэтлеем.

Хай увесь сусьвет сьпявае ды славіць Бога ён,
Бо Дзіцятка малое зьняло з яго праклён!
Хай славяць усе народы Марыю і Хрыста!
Нам добрая навіна — Бог чалавекам стаў!

show more

Share/Embed