Няміга - Раманс (Official music video)
Гурт Нямiга Гурт Нямiга
1.26K subscribers
3,838 views
194

 Published On Premiered Aug 6, 2022

Словы песні:
Паверце, я рамансаў не пішу.
Паверце, мы жывем не ў час рамансаў.
Але чаму кранулі вы душу,
Чаму кранулі вы душу
І сэрца мусіць хвалявацца?

Адкуль, мне адкажыце, ведаць вас?
Адкуль да болю помніць вашы веі?
А можа, вы нагадваеце час,
Той светлы бесклапотны час,
Што пахне бэзам і надзеяй?


Прыпеў:
Я думала, мы сталі дарослымі
і зоры для нас ўжо даўно не зоры.
І крылы для нас ўжо даўно не мроя.
Мы скораныя.
Я думала, мы сталі дарослымі,
Не нам хвалявацца званкам тэлефонным,
Не нам развітацца пад соннымі вокнамі.
мы скораныя.

Куплет 2:
Паверце, я рамансаў не пішу.
Якое гэта глупства і дзяцінства.
Але чаму я з вамі зноў дрыжу,
Чаму нічога не кажу,
Калі так хочацца разбіцца?

А можа, мы жывем апошні май.
Не раптам мы сустрэліся, канешне,
Ты толькі не гулбяй маё імя,
І я ўпляту тваё імя ў радкі з ненапісаных вершаў.

____________________________________________________
Падпішыся на сац. сеткі :
Instagam   / nyamiha_band  

Вконтакте https://vk.com/nyamiha_band

Падтрымаць нас тут :   / nyamiha_band  

show more

Share/Embed