Выбітная аўтарка КУРС: Пуцін — крыса і развал Расіі. Пратэсты 1990-х у Беларусі, багема і алкаголь
ТОК | TALK ТОК | TALK
38.6K subscribers
43,188 views
1.2K

 Published On Oct 16, 2022

Святлана Курс, вядомая ў літаратуры пад псеўданімам Ева Вежнавец, — адна з найярчэйшых пісьменніц сучаснасці. Яе твор «Па што ідзеш, воўча?», які выйшаў у 2020-м і летась атрымаў найвышэйшую ўзнагароду ў беларускай літаратуры — прэмію Ежы Гедройця, нібы глыбокі калодзеж. Зазірнуўшы ў яго, можна пабачыць душу беларускай вёскі, з яе рамантызмам і паталогіямі. Ды і піша Святлана пра тое, што добра ведае, бо сама вырасла ў вёсцы.

Святлана Курс — значная асоба і ў беларускім руху, куды яна трапіла ў 1990-х. Яна добра памятае тую атмасферу свабоды і ўсёдазволенасці, што панавала ў Менску, багемныя вечарыны і гулянні, якія былі часткай будзёнасці інтэлектуальных колаў. Памятае яна і як гэтую свабоду забіралі: 1996 год яна называе забытым 2020-м.

У новым выпуску ТОК мы гаворым са Святланай пра нутро беларускай вёскі, шаптух і вядзьмарак, менскую багему, згадваем ужо легендаў — Сыса і Анемпадыстава. Размаўляем аб найважнейшых акцыях пратэсту 1990-х і як паводзілі сябе сілавікі тады. Разважаем пра імперыю Пуціна, культуру гвалту ў Расеі, «рускі мір» у Беларусі і да чаго можа прывесці вайна з Украінай. Згадваем некалькі яркіх эпізодаў з жыцця Святланы — як праца над творам у каліфарнійскім пасёлку для мільянераў, дзе кожны мае верталёт, і гісторыі, пачутыя ад старых людзей, калі Святлана працавала сацыяльнай работніцай у Варшаве.

00:00 — што ў выпуску
00:49 — пра апошні прыезд у Беларусь
02:36 — пра родную вёску з грубымі жартамі і мовай з 19 стагоддзя
06:09 — пра змову маўчання аднавяскоўцаў
07:25 — рамантызм і паталогія вёскі
09:59 — пра шаптух
11:35 — чаму знішчаць беларусаў безнадзейна
13:01 — стаўленне да жанчын у вёсцы
16:16 — пра Менск, Мінск і Варшаву
21:05 — пра свабоду 1990-х, тусоўкі інтэлігенцыі
25:29 — успаміны пра Сыса і Анемпадыстава
30:23 — чаму менская багема так піла ў 1990-я і любімыя месцы Менска
34:29 — пра Пазняка
36:12 — пра 1996-ы — забыты 2020-ы
40:10 — ці лютавалі міліцыянты ў 1996-м
43:10 — пра імперыю і канец Пуціна
49:39 — пра Лукашэнку і прыроду зла
53:03 — пра імперскасць расейцаў і «рускі мір» у Беларусі
1:05:38 — пра Ціханоўскую і сваркі апазіцыі
1:11:21 — што будзе перамогай Украіны
1:13:00 — пра старасць
1:21:10 — пра жыццё ў пасёлку для мільянераў у Каліфорніі
1:25:47 — аб працы музейнай старожкі

👉ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС:   / nashaniva  

Telegram: https://telegram.me/nashaniva
Twitter:   / nashaniva  
Instagram:   / nashaniva  
TikTok: https://vm.tiktok.com/ZMLTn9xBo/
Vkontakte: https://vk.com/nashaniva/
Facebook:   / nashaniva  

#вежнавец #ток #беларусь #украина #россия

show more

Share/Embed